Справаздачная навуковая канферэнцыя.

Справаздачная КАНФЕРЭНЦЫЯ па выніках навукова-даследчай работы супрацоўнікаў УК "Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка" за 2019 год адбылася 10 сакавіка ў выставачнай зале музея.
Праграма канферэнцыі ўключала ў сябе выступленні навуковых супрацоўнікаў установы культуры, а таксама даследаванні вучняў 10-11-х класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада. Удзел у канферэнцыі прынялі: Арцём Сакалоў, СШ №3, Арцём Руммо, СШ №4, Кірыл Макаранка, СШ №5.
Тэматыка работ датычылася падзей Вялікай Айчыннай вайны (да 75-годдзя Вялікай Перамогі), асноўных напрамкаў малодзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пытанняў гістарычнага развіцця выяўленчага мастацтва ў горадзе Наваполацку.

299