Запрашаем ў Наваполацкую друкарню!

Ў мінулы панядзелак вучні 6 "В" класа сярэдняй школы №4 наведалі незвычайную выставу, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

Экскурсію па выставе пачаў малодшы навуковы супрацоўнік Васільеў Павел Аляксеевіч. Падчас дыялогу са школьнікамі ён цікавіўся: "Хто такі Францыск Скарына?", "Што першадрукар называў лекамі для душы?", "Дзе ў нашай краіне знаходзіцца помнік Францыску Скарыне?" і г.д. Вучні, якія давалі найбольшую колькасць правільных адказаў, атрымлівалі ўнікальную магчымасць стварыць гравюру ўласнымі рукамі! Выкарыстоўвалася спецыяльная драўляная загатоўка з выразаным рэльефам, валік, папера і чорная фарба. Такая інтэрактыўная частка мерапрыемства вельмі спадабалася нашым наведвальнікам. Кожны ўдзельнік забраў з сабой на памяць аўтарскую гравюру, што радуе вока!

427