Мастацкі салон

Твор мастацтва па праву займае асобае месца ў рэйтынгу падарункаў. Правільна падабраны твор жывапісу, графікі можа доўгія гады ўпрыгожваць інтэр’ер, выклікаць прыемныя пачуцці, абуджаць да творчасці. З цягам часу падарунак такога плана можа пакласці аснову прыватнай калекцыі, стаць сапраўднай сямейнай рэліквіяй.

Багаты выбар твораў сучасных мастакоў (пераважная большасць якіх – сябры Беларускага саюза мастакоў) прадстаўлены у мастацкім салоне Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка. Розныя па жанры, тэхніцы і манеры выканання работы дазволяць кожнаму чалавеку выбраць нешта сваё. Экспрэсіўныя творы Уладзіміра Шапо, прасякнутыя любоўю да родных мясцін работы Яўгена Панамарэнкі, напоўненыя цеплынёй акварэлі Георгія Танковіча стануць выдатным падарункам з любой нагоды.

Побач з работамі мастакоў – вырабы народнай творчасці, выкананыя таленавітымі майстрамі Таццянай Сакаловай, Марынай Івановай, Вольгай Сцяпанавай.

Аўтарская работа ва ўсе часы мела асобы кошт за сваю ўнікальнасць, індывідуальнасць задумы і выканання, за ўласную асаблівую ауру. Выбраць падарунак, які б адпавядаў гэтым крытэрыям, парадаваць сябе і блізкіх, магчыма, наведаўшы мастацкі салон (вул. Юбілейная, 1).

Салон працуе з 10.00 да 18.00.
Выхадныя дні: пятніца, субота.