Фінал гарадскога інтэлектуальна-пазнавальнага турніру «Адгукніся, душа…».

21 красавіка прайшла фінальная гульня гарадскога інтэлектуальна-пазнавальнага турніру «Адгукніся, душа…», прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Два с паловай месяцы каманды ад усіх агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў горада Наваполацка актыўна спаборнічалі паміж сабой ў дружным супрацьстаянні па веданні гісторыі сваёй Айчыны і горада, мастацтва, і вядома, жыццёвага і творчага шляха Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Па вынікаx фінальнай гульні, былі вызначаны месцы, якія занялі наступныя каманды:
1 месца: Каманда «Сланечнікі» (ДУА «Гімназія №1 г.Наваполацка») атрымала 21 бал;
2 месца: Каманда «Бусляняты» (ДУА «СШ №7 г.Наваполацка») атрымала 17 балаў;
3 месца: Каманда «Купалінкі» (ДУА «СШ №12 г.Наваполацка») атрымала 15 балаў;
4 месца: Каманда «Летуценнікі» (ДУА «СШ №14 г.Наваполацка») атрымала 14 балаў.

Удзельнікі турніру атрымалі свае ўзнагароды ад ГА "Беларускі саюз жанчын", ГА "Беларускі фонд міра", КУП "Кабельное телевидение "Вектор".

Дзякуем за фотаздымкі рэдакцыі гарадской газеты «Новополоцк сегодня».

Заставайцеся з нашым Музеем і памятайце: з намі не сумна!