Гісторыя чацвёртай залы распавядае пра развіццё адукацыі і культуры ў горадзе Наваполацку. Зала падзелена на тэматычныя блокі, у кожным з якіх распавядаецца пра станаўленне гэтых галін. Адукацыя прадстаўлена інсталяцыяй школьнага класа савецкага часу, інфармацыяй аб сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў нашым горадзе. Культурнае жыццё горада дэманструецца партрэтамі членаў грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз мастакоў», «Саюз пісьменнікаў Беларусі», членамі і кіраўніцтвам творчых калектываў і ўстаноў культуры горада.
На другім паверсе чацвёртай залы знаходзяцца вітрыны сілавых структур, медыцыны, пошты, гандлю.