Трэцяя зала

Трэцяя зала музея прысвечана развіццю спорту ў горадзе Наваполацку. Сёння ў горадзе дзясяткі чэмпіёнаў Еўропы і свету, удзельнікаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў. Ніводны горад такога ж маштабу не дае столькі спартоўцаў у нацыянальную зборную як Наваполацк. У горадзе развіваецца больш за 40 відаў спорту, працуе 15 спартыўных устаноў, усяго ў горадзе каля 300 спартыўных аб'ектаў. У экспазіцыі прадстаўлены гульнявыя віды спорту, цяжкая і лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, мотаспорт, плаванне, біятлон і г.д.