Интеллектуально-познавательный турнир "Отзовись, душа..."

Автор: https://gorod214.by/ (https://gorod214.by/new/8002)

Гарадскі інтэлектуальны конкурс «Адгукніся, душа», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, праходзіць у Наваполацку.

Фота: Наваполацкі музей гісторыі і культуры

У спаборніцтвах прымаюць удзел каманды школьнікаў старэйшых класаў, а таксама першакурснікаў сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў горада. 

3 лютага ў Музеі гісторыі і культуры Наваполацка прайшла першая адборачная гульня, у якой змагаліся каманды «Дзесятачка», «Бусляняты», «Палітэх» і «Знічка». Наступны інтэлектуальны вечар адбудзецца ўжо 10 лютага. Там сустрэнуцца прадстаўнікі сярэдніх школ №4, №8 і №11, а таксама гімназіі №1.