Вайна ў Афганістане

Вайна ў Афганістане, якая доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён –пачалася 25 снежня 1979 г. і скончылася вывадам савецкіх войск  15 лютага 1989 г.

Звыш 900 тыс. савецкіх людзей прайшло праз баявыя дзеянні ў Афганістане. За час вайны загінула каля 15 тыс. савецкіх воінаў і дзясяткі тысяч атрымалі раненні.

У ліку першых падраздзяленняў, якія прынялі бой у Афганістане, былі часці 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, у склад якой уваходзілі 350-ы і 357-ы парашутна-дэсантныя палкі, якія дыслакаваліся ў Баравусе-1, і 317-ы парашутна-дэсантны полк, раскватараваны ў Віцебску.

За доўгія 9 гадоў Афганскай вайны падраздзяленні 103 паветрана-дэсантнай дывізіі прымалі актыўны ўдзел практычна ва ўсіх планавых і пазапланавых аперацыях супраць маджахедаў. З гонарам выконваючы свой інтэрнацыянальны абавязак, вайскоўцы ўмела дзейнічалі нават у самай складанай баявой абстаноўцы. За мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя падчас баявых дзеянняў, 11 тыс. афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. 

 Амаль 29 тыс. воінаў з Беларусі ўдзельнічала ў вайне ў Афганістане, з іх больш за 700 чалавек загінула.

Адной з першых ахвяраў гэтай вайны стаў навапалачанін, сяржант Іванькоў Андрэй Васільевіч. 25 снежня 1979 г. самалёт Ил-76М, на борце якога знаходзіўся Андрэй Іванько, урэзаўся ў гару пры заходзе на пасадку ў аэрапорце г.Кабула.

            Усяго падчас баявых дзеянняў у Афганістане загінулі 12 воінаў-інтэрнацыяналістаў, чые лёсы былі звязаны з Наваполацкам і мікрараёнам Баравуха-1.