Песня "Сінь"

На базе 357-га гвардзейскага парашутна-дэсантнага палка быў створаны зводны вакальна-інструментальны ансамбль. І ўжо 2 жніўня 1973 года са сцэны гарнізоннага Дома афіцэраў прагучала песня «Сінь», якая стала неафіцыйным гімнам паветрана-дэсантных войскаў СССР.

У 2018 годзе «Сінь» святкавала 45-годдзе. Памятныя сувеніры, вымпелы і памятны знак, вырабленыя да юбілейнай даты, прадстаўлены ў выставачнай вітрыне экспазіцыі «Гісторыя вайсковай славы Баравухі».