357-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк

357-й стралковы полк фармаваўся з 17 снежня 1944 па 10 студзеня 1945 гг. у г. Цейкава Іванаўскай вобласці. Частка перадыслакавалася праз тэрыторыю Румыніі, Венгрыі і ўвайшла ў склад 9-й гвардзейскай ударнай арміі, размешчанай у горадзе Сенмфехбовар на захад ад Будапешта. З 16 па 20 сакавіка 1945 г. полк вызваліў горад Зарэз ў Венгрыі.

У канцы сакавіка, перайшоўшы ў наступ, полк перасёк Аўстра-Венгерскую мяжу і з 4 па 11 красавіка вёў баі за сталіцу Аўстрыі – горад  Вену. У траўні 1945 г. часць ў складзе 114 гвардзейскай стралковай Чырванасцяжнай Венскай дывізіі была ўведзена ў прарыў. 16 лютага 1946 г. за авалоданне горадам Вена полк узнагароджаны ордэнам Суворава III ступені.

З 1 жніўня 1946 г. частка перафарміраваная па штатах паветрана-дэсантных войскаў і перадыслакаваная ў Беларусь у ваенны гарадок Баравуха-1. Пасля расфарміравання 114-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі, 357 гвардзейскі парашутна-дэсантны полк увайшоў у склад 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі.

У 1968 г. асабісты склад выконваў урадавае заданне на тэрыторыі Чэхаславакіі.

З 25 снежня 1979 гг. 357-ы парашутна-дэсантны полк дэсантаваўся пасадачным спосабам на аэрадром Баграм – 60 км на поўнач ад горада Кабул у Рэспубліцы Афганістан.

Са студзеня 1980 г. полк выконваў задачы па ахове важных дзяржаўных аб'ектаў у горадзе Кабул. У поўным складзе або часткай сіл прымаў удзел у баявых аперацыях па знішчэнні бандфармаванняў мяцежнікаў у раёнах Кабула, Парваны, Пагман, Сурубі, Чырынар, Дэхсабз, Пандшэр, Хурнабуль, Газні.

Асабісты склад часці ў ходзе баявых аперацый праявіў гераізм, мужнасць. У лютым 1989 г. полк у складзе 103 ПДД пакінуў Афганістан.

            Са студзеня 1989 г. полк быў перададзены ў падпарадкаванне КДБ СССР, выконваў урадавыя заданні ў Азербайджане, Таджыкістане і на мяжы з Іранам. У жніўні 1991 г.зноў быў перададзены ў паветрана-дэсантныя войскі. З красавіка 1992 г.частка ўвайшла ў склад Узброеных Сіл РБ.