Падполле

На тэрыторыі Баравухі актыўна дзейнічала падполле з мясцовых жыхароў звязанае з падполлем Шталага №354.

Арганізатарам і да снежня 1941 г. кіраўніком Сакалішчанскай падпольнай партыйна-камсамольскай патрыятычнай групы, якая дзейнічала у наваколлі Баравухі-1, быў Павел Антонавіч Куксёнак. 

            Неверагодную мужнасць выявілі сёстры Смірновы, ураджэнкі Баравухі, якія ўступілі ў падполле. Адна з сясцёр, Смірнова Глафіра Навумаўна, знаходзілася ў партызанскім атрадзе разам з дачкой, працавала на кухні, выконваючы адказныя даручэнні камандавання. У даваенны перыяд яна была намеснікам дырэктара ў  Баравушскай школе і адначасова выкладала нямецкую мову.