Другая зала

Візітнай карткай Наваполацкага музея з’яўляецца макет сучаснага горада ў маштабе 1:160, які размешчаны ў 2-й зале экспазіцыі. На макеце прадстаўлены жылыя мікрараёны, прамысловая зона (заводы «Нафтан» і «Палімір»), а таксама трамвайныя лініі (як вядома, Наваполацк ‑ адзін з 4-х гарадоў Рэспублікі, дзе функцыянуе дадзены від транспарта).

Акрамя таго, у экспазіцыі 2-й залы прадстаўлена галерэя партрэтаў кіраўнікоў горада (першыя сакратары Наваполацкага гаркама КПБ, старшыні гарвыканкама).

Асобнымі блокамі прадстаўлена гісторыя горадаўтваральных прадпрыемстваў Наваполацка – «Нафтан» і «Палімір» (партрэты кіраўнікоў, Геряў Сацыялістычнай Працы, заслужаных работнікаў вытворчасці; узоры гатовай прадукцыі, узоры нафты з розных краін свету (ЗША, Венесуэлы, Нарвегіі, Саудаўскай Аравіі, Расіі).

Ганаровае месца ў экспазіцыі 2-й залы займае першы беларускі поліэтылен, які быў атрыманы 4 лютага 1968 г. на Полацкім хімкамбінаце.

Гісторыя прадпрыемстваў Наваполацка таксама прадстаўлена ў 3-й зале экспазіцыі (2-гі ярус), дзе размешчаны матэрыялы, прысвечаныя Наваполацкаму хлебазаводу, заводам «Вымяральнік» і БВК, энергетычнаму комплексу горада, ААТ «Нафтазаводмантаж», ААТ «Полацктранснафта «Дружба», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16», «Наваполацкжалезабетон», транспартным прадпрыемствам Наваполацка (АТП № 6 і «Трамвайны парк»).