Трэцяя зала

Трэцяя зала музея прысвечана развіццю спорту ў горадзе Наваполацку. Сёння ў горадзе дзясяткі чэмпіёнаў Еўропы і свету, удзельнікаў і прызёраў Алімпійскіх гульняў. Ніводны горад такога ж маштабу не дае столькі спартоўцаў у нацыянальную зборную як Наваполацк. У горадзе развіваецца 41 від спорту, працуе 15 спартыўных устаноў, усяго ў горадзе каля 200 спартыўных аб'ектаў. У экспазіцыі прадстаўлены гульнявыя віды спорту, цяжкая і лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, мотаспорт, плаванне, біятлон і г.д.

Асаблівае месца на спартыўным пастаменце горада займае вадналыжны від спорту. Дзякуючы старанням трэнераў і выхаванцаў вадналыжнай школы, якую ведаюць ва ўсім свеце, рэспубліка можа ганарыцца заслужанымі майстрамі спорту, чэмпіёнамі і рэкардсменамі свету.