Чацвёртая зала

Гісторыя чацвёртай залы распавядае пра гісторыю развіцця адукацыі, аховы здароўя, культуры і грамадскага жыцця ў горадзе Наваполацку з яго заснавання да нашых дзён. Зала падзелена на тэматычныя блокі, у кожным з якіх распавядаецца пра станаўленне гэтых галін.

Адукацыя прадстаўлена інсталяцыяй школьнага класа савецкага часу, інфармацыяй аб сярэдняй, спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў нашым горадзе.

Блок аховы здароўя прадстаўлены медыцынскім абсталяваннем, галерэяй з супрацоўнікамі Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, гарадскіх паліклінік.

Значнае месца ў зале займае блок, прысвечаны адносінам Наваполацка з гарадамі-пабрацімамі. Сярод прадметаў у блоку варта вылучыць талерку, падораную г. Наваполацку дэлегацыяй ГДР у 1976 г. на чале з генеральным сакратаром ЦК САПГ Эрыхам Хонэкерам.

У гэтай жа зале праходзіць і «выстава адной карціны», на якой наведвальніку дэманструецца найбольш значныя, маштабныя ў мастацкім сэнсе працы прадстаўнікоў віцебскай школы жывапісу, а таксама прадстаўляем цікавыя факты творчай біяграфіі аўтараў палотнаў.

Культурнае жыццё горада дэманструецца партрэтамі членаў грамадскіх аб'яднанняў «Беларускі саюз мастакоў», «Саюз пісьменнікаў Беларусі», членамі і кіраўніцтвам творчых калектываў і ўстаноў культуры горада.

Гісторыя грамадскага жыцця (2-й ярус) прадстаўлена матэрыяламі, прысвечаным грамадскім арганізацыям горада, ганаровым грамадзянам горада. У гэтым жа блоку, з усіх прадставляючых гістарычную каштоўнасць прадметаў, варта вылучыць электрычную лямпу ў выглядзе ракеты (падарунак касманаўта і ганаровага грамадзяніна горада П.І. Клімука).