Выстава «На свята і ў будзень. Магія саломкі»


З 20 снежня 2022 па 23 студзеня 2023 г. у музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка будзе дзейнічаць выстава майстра па саломапляценню Нэлі Радзько і яе вучняў «На свята і ў будзень. Магія саломкі».

У экспазіцыю ўвайшлі вырабы сёлетнега года. Большую іх частку складаюць работы дэкаратыўнага тыпу: ялінкі, панно, вяночкі, павукі. Выраблены яны карпатліва і далікатна ў розных тэхніках.

Натхненнем для майстра служыць прырода, таму галоўнае месца ў яе творчасці займаюць кветкі розных памераў: ад падлогавых да настольных, а таксама ўсялякія варыянты фларыстычных кошыкаў, букетаў, пано. Пры іх стварэнні саломапляцельшчыца выкарыстоўвае жывыя прататыпы. Ёсць у майстра свае ўласна распрацаваныя вырабы, абраныя прыёмы працы над кампазіцыямі. Напрыклад, для святкавання «Вераснёвай палітры» ў 2009 годзе, саломапляцельшчыцай была створана кветка-лілея – сімвал горада Наваполацка. Аўтарская распрацоўка стала брэндавым падарункам для прадстаўнічых дэлегацый краіны і замежжа. Яе ўручалі гасцям з Кітая, Расіі, Германіі. Таксама Нэлі Аляксандраўна распрацавала і выканала галаўныя ўборы для вядучага калектыва Цэнтра культуры – вакальнай групы ўзорнага ансамбля танца і песні «Прыдзвінскія россыпы», што прадстаўляе Наваполацк на разнастайных фестывалях.

Дапаўняюць выставу вырабы вучняў Нэлі Радзько, з якімі майстр у межах праекта «Юныя рамеснікі – за захаванне і развіццё традыцыйных навыкаў праз трансгранічнае супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Латвіі, Літвы і Беларусі» працавала з лістапада па сакавік. Праект рэалізоўваўся ў Цэнтры рамёстваў і традыцыйнай культуры г.Наваполацка каля паўгады. За непрацяглы час (4,5 месяцы) юныя новапалачане асвоілі галоўныя тэхнікі пляцення і выканалі сумесную працу «Павук традыцыйны чатырохручнік». Асобна Анжэліка Чарняўская  і Аляксандра Шніткова зрабілі па капялюшу, Сафія Кудро, Анастасія Мардамай, Ангеліна Чарняўская – дэталі для кампазіцыі «Кветкавы шар», Сафія Арэх – маленькую ялінку.

Выстава з'яўляецца працягам арт-праекта музея гісторыі і культуры г.Наваполацка «Новы погляд», накіраванага на сінтэз розных мастацкіх сродкаў.

Месца правядзення выставы: вул.Маладзёжная, 45/3.

Рэжым працы: з 10.00 па 18.00. Выхадны дзень – панядзелак.

Кантактная асоба: малодшы навуковы супрацоўнік УК «Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка»
Клімята Аляксандр Вячаслававіч. +375 (214) 51-05-16

445