Выстава «Старонкі Радзімы»


З 1 па 25 ліпеня 2023 г. у музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка будзе дзейнічаць выстава «Старонкі Радзімы», прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Году міра і стварэння.

Жывапісныя мясціны нашай краіны прыцягваюць ня толькі беларускіх і замежных турыстаў, але і фатографаў, мастакоў. Апошнія фіксуюць прыгажосць прыроды і чалавечых стварэнняў, уласнаручна параджаюць гэтыя месцейкі на палатне.

Да Году міра і стварэння, Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка адкрывае тэматычную выставу з фондаў музея. На карцінах адлюстраваны пейзажы Віцебскага рэгіёну, як у паселішчках, так і за іх межамі. На выставе прадстаўлены мастацкія работы беларускіх творцаў Лук'янава В.М., Грывусевіча П.Б., Дзіўніча У.А., Гумена Ф.Ф., Дзіардзейчука П.Ф., Ральцэвіча В.І., Каржанеўскага А.С.

Кошт квіткоў:

  • 2,00 рубля - дзіцячы;
  • 3,00 рубля - дарослы.

Адрас: г.Наваполацк, вул. Маладзёжная, 45/3.

Кантакты:

Клімята Аляксандр Вячаслававіч, малодшы навуковы супрацоўнік

+375 (214) 51-05-16.

818