Выстава «Час выпрабаванняў»


З 25 верасня па 31 кастрычніка 2023 г. у Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка дзейнічае выстава «Час выпрабаванняў», якая расказвае пра жыццё простых беларусаў у вельмі складаныя і лёсавызначальныя гістарычныя моманты.

Выстава распавядае пра падзеі ўз'яднання беларускага народа 17 верасня 1939 г., а таксама пра зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дзейнасць партызанскіх атрадаў, якія былі звязаны з вязнямі лагераў для ваеннапалонных і дзейнічалі ў нашым рэгіёне. Унікальныя асабістыя прадметы і малюнкі партызан прадастаўлены для выставы Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам. Асобны блок праекта складае выстава "Нюрнбергский процесс. Взгляд из Москвы" прадстаўленая Музеем Перамогі на Паклоннай гары.

Кошт квітка:

  • 2,00 рубля - дзіцячы;
  • 3,00 рубля - дарослы.

Адрас: г.Наваполацк, вул. Юбілейная, 1.

Рэжым працы: з 10.00 па 18.00. Без выхадных.

Кантактная асоба:

Леднік Валерый Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік.

+375 (214) 51-80-55.

1132