Выстава «Традыцыі і сучаснасць. Успаміны»


З 4 кастрычніка па 1 снежня 2023 г. у Музеі гісторыі і культуры г. Наваполацка будзе дзейнічаць выстава «Традыцыі і сучаснасць. Успаміны», прысвечаная заканчэнню цыкла вырошчвання ўраджаю і 55-годдзю музея.

Восень - вельмі важная пара года. Лісце дрэў жоўкне і валіцца, дзень робіцца карацей, у хуткім часе наступяць халады. Але праз традыцыйны погляд вельмі важнае значэнне надаецца ўборцы ўраджаю, з якім у беларусаў звязаны святы Дажынкі, Багач, Пакровы.

Да Году міра і стварэння і 55-годдзю музея, Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка адкрывае выставу з фондаў музея, звязанай з матэрыяльнай і духоўнай культурай Віцебшчыны, акцэнтуючы ўвагу на важнае значэнне земляробства як у мінулым, так і ў сучаснасці, а таксама ўспамінам пра самую першую выставу музея ў новым будынку на Маладзёжнай 45/3 у далёкім 1997 годзе.

На выставе прадстаўлены прадметы побыту беларусаў, якія ўяўляюць сабой матэрыяльную каштоўнасць нашага народу: рушнікі, прадметы інтэр'еру, гліняныя збаны, прылады працы і многае іншае. Важным момантам выставы з'яўляецца дэманстрацыя габеленаў майстроў Беларусі.

Кошт квітка:

  • 2,00 рубля - дзіцячы;
  • 3,00 рубля - дарослы.

Адрас: г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 45/3.

Рэжым працы: з 10.00 па 18.00. Выхадны дзень: панядзелак.

Кантактная асоба:

Клімята Аляксандр Вячаслававіч, малодшы навуковы супрацоўнік.

+375 (214) 51-05-16.

1542