Палажэнне аб правядзенні літаратурнага Конкурсу «Родныя вобразы»

Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка працягвае культурна-асветніцкую дзейнасць у Год гістарычнай памяці.

У лютым – красавіку 2022 г. праходзіў гарадскі інтэлэктуальна-пазнавальны Турнір «Адгукніся, душа…», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, ў якім удзел прынялі 16 устаноў адукацыі г.Наваполацка.

У другім паўгоддзі, а менавіта 3 лістапада, адзначаецца 140-годдзе з дня нараджэння  Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. У сувязі з гэтай датай, Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка   запускае гарадскі літаратурны Конкурс «Родныя вобразы», які будзе праводзіцца з 1 верасня па 30 кастрычніка 2022 года (уключна).

Гарадскі літаратурны Конкурс «Родныя вобразы» - гэта конкурс сачынненяў і эсе на такія тэмы як: «Вобразы роднага краю», «Побыт беларусаў XIX – першая палова XX стагоддзяў», «Беларускі народ падчас Першай сусветнай вайны / Вялікай Айчыннай вайны», «Думкі пра ўз’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі», «Жыццёвы шлях беларускай мовы».

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца навучэнцы 10 – 11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў горада, а таксама 1 – 2 курсаў сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі.

Парадак правядзення і адбор работ, якія прэтэндуюць на прызавыя месцы на першым этапе вызначаюцца ў рамках устаноў адукацыі. Прызнаныя лепшымі работы (па 1-му твору ад установы адукацыі), накіроўваюцца на адрас Конкурсу ў УК «Музей гісторыі і культуры г.Наваполацка» (г.Наваполацк, вул.Маладзёжная, 45/3) да 10 кастрычніка 2022 года (уключна) з паметкай «Конкурс». Кожная навучальная ўстанова, якая прыняла ўдзел у Конкурсе, павінна прадставіць даведку аб агульнай колькасці ўдзельнікаў Конкурсу і аб колькасці работ, адпраўленых на Конкурс, завераную подпісам дырэктара і пячаткай установы адукацыі. Даведка з'яўляецца абавязковым атрыбутам Конкурсу.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў перыяд з 20 кастрычніка па 30 кастрычніка 2022 года.

Месца правядзення ўзнагароджвання: г. Наваполацк, вул. Маладзёжная, 45/3, УК «Музей гісторыі і культуры г. Наваполацка».

556