
30 снежня 2024 г. у 16.00 ў выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка адбудзецца адкрыццё выставы “Кветкі для Каці”, прысвечанай памяці выдатнай полацкай мастачкі Кацярыны Мясніковай.
МЯСНІКОВА КАЦЯРЫНА ВІКТАРАЎНА (01.05.1981 – 16.11.2023), беларускі мастак, публіцыст. Нарадзілася ў Полацку. У 2004 годзе скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава.
Прайшла перападрыхтоўку ў БДУКіМ па спецыяльнасці «Рэкламная Інфармацыя і PR» (Мінск, 2005-2007).
Атрымала дыплом Міжнароднай школы паслядыпломнай адукацыі «Нясвіжская акадэмія» па курсе «Ахова культурнага ландшафту» (Мінск - Варшава, 2015-2016).
Скончыла магістратуру пры Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава па спецыяльнасці «Мастацтвазнаўства» (Віцебск, 2018- 2020). Мае шэраг публікацый.
3 2005 года займалася арганізацыяй маладзёжных пленэраў «У пошуках Атлантыды» (2005 - 2014, 2018), выстаў і сімпозіумаў, аўтар канцэпцыі і куратар праекта «Беларускі Арт-алфавіт» (2012-2017), куратар праекта «Фармат» (2017-2020).
3 2014 года сябра Беларускага саюза мастакоў, з 2016 года сябра праўлення Віцебскага аддзялення ГА «Беларускі саюз мастакоў».
Працавала ў тэхніцы пастэлі ў жанрах пейзажа і нацюрморта. Паслядоўнік традыцый пленэрнага жывапісу ў рэалістычным кірунку. Творы адрозніваюцца эмацыянальнасцю, філасофскім зместам, высокім узроўнем валодання тэхнікай пастэльнага жывапісу. Знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Германіі, Францыі, Велікабрытаніі, Італії, Польшчы, Швецыі і іншых краін.
На выставе прадстаўлены карціны Кацярыны Мясніковай, а таксама мастакоў, якія ўдзельнічалі ў арганізаваных ёю плэнэрах.