Выстава «Захад і Усход. Уз'яднанне Беларусі»

16 верасня 2024 г. у выставачнай зале музея пачне працу праект «Захад і Усход. Уз'яднанне Беларусі», які распавядае пра адну з найважнейшых падзей у гісторыі беларускага народа.

Праект дзеліцца на два інфармацыйныя блокі: першы блок прысвечаны жыццю простых беларусаў пад польскім рэжымам «Санацыі» і аб'яднанню Беларусі 17 верасня 1939 г. У другім блоку прадстаўлены арыгінальныя габелены і драўляныя пано майстроў з Браслава, вядомых на ўсю Рэспубліку Беларусь.

На выставе наведвальнікі ўбачаць унікальныя фатаграфіі, узнагароды, манеты, газеты і кнігі, прадметы побыту і часткі ўзбраення, якія адлюстроўваюць дух складанай эпохі.

Выставачны праект прымеркаваны да знакавага юбілею: 85-годдзя з дня ўз'яднання Беларусі.

У загадкавых магічных матывах разнастайных габеленаў і неверагодна рэалістычных драўляных скульптурах, прадстаўленых на выставе, прасочваюцца старажытныя традыцыі беларускай культуры. Яе гіпнатычная, зачаравальная містычная прыгажосць. Наш культурны код, непадуладны часу.

Чакаем гасцей і жыхароў горада ў выставачнай зале!

Выстава працуе з 16.09.2024 па адрасе: вул.Юбілейная, 1 (выставачная зала).

353