
2 лютага 2025 года ў 16.00 ў выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка адбудзецца адкрыццё выставы графікі мастака Івана Іванова «Гарадскія легенды».
Мастак Іван Васільевіч Іваноў нарадзіўся ў Латвіі ў горадзе Даўгаўпілс у 1981 г. Скончыў мастацка-графічны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава ў 2003 г. З таго часу жыве і працуе ў Полацку настаўнікам жывапісу ў мастацкай школе. Удзельнік рэспубліканскіх, міжнародных пленэраў і выстаў. Сябра Беларускага Саюза мастакоў з 2016 г. Творы мастака знаходзяцца ў музеях Беларусі і прыватных калекцыях Польшчы, Германіі, Францыі, Расіі, Канады, Узбекістана і Ірана.
Кожны горад, малады ці старадаўні, уяўляе сабой напластаванне падзей, светлых і цемных, часоў росквіту і заняпаду, уваходу ў склад імперый ды эпоху самастойнасці. Мае сваіх герояў і злачынцаў. Гарадскія легенды ды паданні жывуць побач з жыхарамі,чыя жыццёвая мудрасць іх нараджае, а няўмольны час робіць дасканалымі.
У дадзеную экспазіцыю ўвайшлі графічныя работы мастака, створаныя падчас падарожжаў ды пленэраў ў перыяд з 2014 па 2024 гг.
Чакаем Вас у выставачнай зале Музея гісторыі і культуры г. Наваполацка. Выстава пачне працаваць з 30.01.2025 па адрасу: вул. Юбілейная, 1 (выставачная зала).