Паазер’е: персанажы, лёсы, краявіды

З 1 лютага 2024 года ў Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка пачне працу выстава прысвечаная 75-годдзю вядомага беларускага мастака Уладзіміра Шаппо «Паазер’е: персанажы, лёсы, краявіды».

Выстава прысвечана таямнічаму і загадкаваму свету беларускага Паазер'я. Ураджэнец Віцебскай вобласці Уладзімір Шаппо здолеў адлюстраваць у сваіх працах асаблівасці прыроды і архітэктуры Пастаўшчыны і Браслаўшчыны. Мастак улавіў і перадаў у графіцы чараўніцтва пейзажаў «Беларускай Швейцарыі», яе філасофска-духоўны змест.

Запрашаем на выставу «Паазер’е: персанажы, лёсы, краявіды» усіх знатакоў творчасці Уладзіміра Шаппо, гасцей і жыхароў горада Наваполацка.

Выстава дзейнічае да 29 лютага 2024 года.

Кошт квітка:

  • 2,00 рубля – дзіцячы,
  • 3 рублі– сталы.

Чакаем вас!

Адрас: г. Наваполацк, вул. Юбілейная, д.1.
Тэл. +375 (214) 51-80-55.

171