276 Верталётны полк

1 чэрвеня 1982 г. на базе тэхнікі і асабовага склада 237-й асобнай верталётнай эскадрыллі, а таксама груп выпускнікоў вайсковых авіяцыйных вучылішчаў быў сфарміраваны 276-ы Асобны баявы верталётны полк (вайсковая часць 13996). Камандзірам палка быў прызначаны палкоўнік Мікалай Таптун. Аж да моманту расфарміравання полк грунтаваўся на аэрадроме «Бараўцы» (Полацкі раён, п. Баравуха) і прызначаўся для паветранай падтрымкі частак 7-ай танкавай арміі.

У перыяд з 1982 па люты 1989 гг.  лётчыкі 276-га палка выконвалі баявыя заданні на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. На іх рахунку 18 000 баявых вылетаў. Больш за 300 афіцэраў і прапаршчыкаў, якія выконвалі інтэрнацыянальны абавязак, былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. У Афганскай вайне працавалі верталёты Ми-6, Ми-8, Ми-24 і Ми-26.

Асабовы склад 3-й і 4-й верталётных эскадрылляў 276-га палка, пад кіраўніцтвам камандзіра палка палкоўніка Уладзіміра Бульбы браў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. У знішчэнні наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС выкарыстоўваліся верталёты Ми-6, Ми-8 і Ми-26, якія выратавалі Еўропу ад радыяцыйнага заражэння.