Эскадрылля Ан-2

29 снежня 1958 г. загадам Міністра абароны СССР 210-я асобная вайскова-транспартавая авіяцыйная эскадрылля, што дыслакавалася на тэрыторыі Баравухі-1, была перададзена ў 103-ую гвардзейскую паветрана-дэсантавую дывізію. 

Экіпажы АН-2 штодня выконвалі па 20-25 вылетаў. Дэсантаванне асабовага склада выраблялася на вышыні 600-800 метраў групамі па 10 чал. Лётчыкі павінны былі не толькі высокапрафесійна кіраваць крылатай машынай, але і ўмець хутка і канструктыўна прымаць рашэнне ў кожнай сітуацыі.

Чалавекам, які стаіць у вытокаў народзінаў авіяцыі ПДВ, які ўнёс велізарны ўклад у справу яе фарміравання, быў герой Савецкага Саюза палкоўнік Аляксей Мікалаевіч Драч. 

             Салдаты авіяцыйных часцей паветрана-дэсантавых войскаў з гонарам выконвалі свой ваенны абавязак у шматлікіх «гарачых пунктах»: В'етнам, Камбоджа, Афганістан, Югаславія, Абхазія, Таджыкістан, Прыднястроўе і Чачня. Шмат хто з іх узнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі.