261-ы танкавы полк

           У склад 39-й гвардзейскай танкавай дывізіі (з 1965 г. – 37-й гвардзейскай), 7-ай танкавай арміі Беларускай ваеннай акругі ўваходзіў 261-ы танкавы полк, што дыслакаваўся на тэрыторыі Баравухі-1.

У 1959 г. у 261-ым танкавым палку было 92 сярэднія танкі Т-54, 2 плавальныя ПТ-76, 10 бронетранспарцёраў БТР-152, а таксама 5 БТР-40.

У 1961 г. 261-ы танкавы полк уключаў: 94 сярэднія танкі Т-55, 27 сярэдніх Т-54, 10 БТР-152, 5 БТР-40 і 3 гусенічныя бронетранспарцёры БТР-50.

Да 1969 г. у склад палка ўваходзілі: 90 асноўных танкаў Т-64, 4 сярэднія Т-62, 3 плавальныя ПТ-76 і 4 БТР-50.

У 1967 г. у СССР прайшлі вучэнні «Днепр-67», у якіх брала ўдзел Беларуская вайсковая акруга і 261-ы танкавы полк. Падчас вучэнняў 330 танкаў фарсавалі раку Дняпро па яе дне ў сярэдняй плыні, дзе шырыня ракі дасягала 500 м, а глыбіня 4 м. Следам за танкамі раку перасеклі БМП-1. Падобнае па маштабах пераадоленне баявой тэхнікай буйнай ракі ніколі не паўтаралася ў гісторыі.