Будаўніцтва ваеннага гарадка

У 1920-я гады ў Баравусе размяшчаліся часці 5-й Віцебскай стралковай дывізіі, кавалерыйскі полк, артылерыйная ваенная часць і вучэбная база аэрастатаў (на воз. Белае). Паўстала патрэба будаўніцтва ваеннага гарадка. У 1921 г. у Баравусе адкрылася паштовае аддзяленне. У 1924 г. была пабудавана руская школа. З 1931 г. пачала працаваць сельская школа з беларускай мовай навучання.

Да 1936 г. у ваенным гарадку былі збудаваны: 3 трохпавярховыя казармы, сталовая, склады, боксы для тэхнікі (каля 50-ці будынкаў), 6 чатырохпавярховых жылых дамоў (у кожным налічвалася 32 кватэры), школа і дзіцячы сад.

На беразе возера Вельі было пабудавана 2 трохпавярховыя будынкі, у якіх размясціўся 13-ы кавалерыйскі полк.

За 2-х км на поўнач ад станцыі, знаходзіліся: адзін трохпавярховы 32-х-кватэрны дом, баракі, 2 двухпавярховыя казармы і стайні. Вялікая колькасць асабовага складу (радавых і сяржантаў) было раскватаравана па блізкіх вёсках (Залоззе, Махірова, Ахотніца, Гваздова).

У 1937 г. быў здадзены ў эксплуатацыю гарнізонны Дом Чырвонай Арміі, на цырымоніі адкрыцця якога быў Будзёны Сямён Міхайлавіч. Будынак у плане меў П-абразную форму, у ім знаходзілася глядзельная зала на 600 месцаў, танцавальная, актавая і спартыўная залы, а таксама  – бібліятэка.

            У гарнізоне была свая электрастанцыя, што забяспечвала электраэнергіяй усе ваенныя гарадкі і жылыя зоны. Яна знаходзілася на беразе возера Бяздонкі.