Служба Янкі Купалы

Падчас Першай сусветнай вайны паэт Янка Купала служыў на чыгуначнай станцыі Баравуха пры майстэрнях па тэхнічным абслугоўванні чыгункі. Ён узначальваў падраздзяленне па валцы лесу пры нарыхтоўцы шпал. На будынку чыгуначнага вакзала станцыі Баравуха устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Янкі Купалы.

Пасля вяселля Янкі Купалы і яго жонкі Уладзіславы, першыя месяцы жыцця маладых прайшлі ў горадзе Полацку, па месцы службы паэта. У экспазіцыі прадстаўлены фотаздымак таго часу, на якім адлюстраваны Янка Купала, яго жонка Уладзіслава Станкевіч і доктар Сямён Жывапісцаў.

 Паэт добра ведаў і любіў гісторыю Полацка, у артыкуле «Народ-мститель» Я. Купала прыгадаў Полацк, які яшчэ у XIII ст. вёў пераможную барацьбу супраць нямецкіх рыцараў. У 1912 г. Янка Купала ўзяўся за напісанне паэмы «Гарыслава» аб Полацкім княстве і Полацкай княгіні Рагнедзе.

            Янка Купала з'яўляецца аўтарам 10 зборнікаў вершаў, 19 паэм і 4 п'ес, Імя паэта носяць вуліцы ў 21 горадзе, літаратурны музей і акадэмічны тэатр.