Адбылося адкрыццё выставы “Вытокі духоўнасці”

Сёння, ў 15.00 у Музеі гісторыі і культуры г.Наваполацка адбылося адкрыццё выставы наваполацкіх і полацкіх мастакоў, прысвечанай 1025-годдзю Полацкай епархіі. Менавіта Полацкая зямла з’яўляецца крыніцай духоўнасці і беларускай дзяржаўнасці. Полацк шмат у чым першы: старэйшы горад Беларусі, тут у 992 годзе была заснавана першая епіскапская кафедра, Спаса-Ефрасіньеўская царква – найстарэйшая с тых, якія дайшлі да нашых часоў, Сафійскі сабор – адна з найбуйнейшых сакральных пабудоў таго часу. Шмат знакамітых у хрысціянскім свеце імёнаў звязана таксама з Полацкам: Усяслаў Чарадзей (фундатар будаўніцтва Сафіі), прападобная Ефрасіння (асветніца і святая заступніца Беларусі), Сімяон Полацкі і інш. Усе гэтыя асобы і падзеі неаднаразова знаходзілі сваё адлюстраванне ў выяўленчым мастацтве.

На гэтай выставе Вы ўбачыце творы чатырох мастакоў з Наваполацка і Полацка прысвечаныя гэтай знаменальнай даце. Сярод іх ёсць сябры Беларускага саюза мастакоў: Георгій Танковіч, Яўген Панамарэнка, Іван Іваноў.

Выстава будзе працаваць да 30 лістапада.
Адрас: вул. Маладзёжная 45, корпус 3.
Кошт квіткоў: дзіцячы – 80 капеек, дарослы – 1 рубель.
Інфармацыя па тэлефоне: 51 05 16.

430