Выстава «Час выпрабаванняў»

20 верасня 2023 г. у выставачнай зале музея адкрыўся праект "Час выпрабаванняў" які распавядае пра падзеі ўз'яднання беларускага народа 17 верасня 1939 г., а таксама пра зверствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў і дзейнасць партызанскіх атрадаў, якія былі звязаны з вязнямі лагераў для ваеннапалонных і дзейнічалі ў нашым рэгіёне. Унікальныя асабістыя прадметы і малюнкі партызан прадастаўлены для выставы Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам. Асобны блок праекта складае выстава "Нюрнбергский процесс. Взгляд из Москвы" прадстаўленая Музеем Перамогі на Паклоннай гары.

Выставачны праект распавядае пра жыццё простых беларусаў у вельмі складаныя і лёсавызначальныя гістарычныя моманты, пра перамогу сілы духу і чалавечай годнасці.

Праект дзейнічае да 31 кастрычніка 2023 года.

Кошт квітка: 2,00 рубля – дзіцячы, 3 рублі– сталы.

Чакаем вас!
Адрас: г. Наваполацк, вул. Юбілейная, д.1.
Тэл. +375 (214) 51-80-55.

Замацаваць свае веды аб Заходняй Беларусі 20-х - 30-х г. XX ст. вы зможаце прайшоўшы тэст.

 

608