Выстава “ Беларуская маляванка “

17 кастрычніка ў выставачнай зале музея адбылося адкрыцце выставы, прысвечанай 125-годдзю Язэпа Драздовіча. Драздовіч вельмі тактоўна пашырае выяўленчыя магчымасці дывановай кампазіцыі, уводзячы ў яе пейзаж, жанравыя і анімалістычныя вобразы. Сакрэт адпаведнасці гэтых розных творчых элементаў у тым, што Драздовіч не парушае ідылічную карцінку, якая мае глыбокія карані ў народнай культуры. Рамантычны загадкавы пейзаж не пярэчыць традыцыйнаму кветкаваму артаменту, а яго мадэрнізацыя, сецысійная вытанчанасць супадае з народнай прагай чыстай красы...
Нездарма яго маляваныя дываны так доўга захоўвалі сяляне, пакуль імі не зацікавіліся дзяржаўныя мастацкія музеі, а яго вучні, народныя творцы, і сёння распрацоўваюць ягоныя папулярныя матывы з кветкавымі і архітэктурнымі выявамі.

Запрашаем вас наведаць выставу, якая будзе праходзіць з 17 кастрычніка па 15 лістапада.

294